Партыя БНФ разглядае магчымасць апратэставання рашэння Вярхоўнага суда

Партыя БНФ разглядае магчымасць апратэставання рашэння Вярхоўнага суда, які адмовіўся пераглядаць вынікі прэзідэнцкіх выбараў. Пра гэта "Ежедневнику" распавёў экс-кандыдат у прэзідэнты ад Партыі БНФ Рыгор Кастусёў. "Цяпер нашы юрысты вывучаюць паперу, якая прыйшла з суда. Пасля гэтага мы прымем канчатковае рашэнне пра тое, што нам рабіць далей. Ад заключэння юрыстаў будзе залежаць, ці будзе працяг", - распавёў Кастусёў.