"Партызана" Абубакара Камара пакаралі за лаянку, плявок і напад на суддзю
Дысцыплінарны камітэт Беларускай федэрацыі футбола прыняў рашэнне ў справе галоўнага трэнера жодзінскага "Тарпеда" Сяргея Гурэнкі і футбаліста сталічнага "Партызана" Абубакара Камара. Гурэнка быў часова дыскваліфікаваны на 4 матчы і атрымаў штраф у памеры 1 млн 750 тыс. рублёў. Такую ж дыскваліфікацыю і штраф у памеры 175 тысяч рублёў атрымаў трэнер каманды Андрэй Дрозд. На 350 тысяч рублёў аштрафаваны ФК "Тарпеда" "за незабеспячэнне бяспекі і парадку" падчас матчу з салігорскім "Шахцёрам". Матч той жодзінцы прайгралі з лікам 0:1.
Гурэнка і Дрозд выказалі суддзі Мікіце Пырэеву сваё незадавальненне непрызначаным ім пенальці ў вароты гасцей (дарэчы, за гэтую памылку на наступны дзень суддзю адхілілі ад правядзення матчаў усіх ліг чэмпіянату да 16 кастрычніка). Пырэеў жа запісаў у пратакол, што Гурэнка не толькі лаяўся, але і "пагражаў фізічнай расправай".
Футбаліста сталічнага "Партызана" Абубакара Камара пакаралі часовай дыскваліфікацыяй на 7 матчаў. Як паведамляе "Прессбол", 12 верасня ў Гродне ў матчы з "Нёманам", атрымаўшы жоўтую картку, Камара "галавой ударыў галоўнага арбітра, плюнуў у яго асістэнта, пасля абклаў трохпавярховай рускай лаянкай суддзю рэзервовага, кінуў на зямлю футболку...".