Пасля Чарнобылю беларускія дзеці сталі у 200 разоў болей хварэць на рак

У 200 разоў павялічылася ў Беларусі колькасць захворванняў ракам шчытападобнай залозы сярод дзяцей пасля Чарнобыльскай катастрофы.  Як інфармуе Радыё Свабода, пра гэта паведаміў старшыня ўрадавай нацыянальнай камісіі па радыяцыйнай абароне прафесар Якаў Кёнігсберг. Паводле яго, гэта адзінае даказанае наступства Чарнобылю на здароўе людзей. Колькасць іншых анкалагічных захворванняў павялічылася на некалькі адсоткаў.

Прафесар Кёнігсберг паведаміў, што беларускім адмыслоўцам давялося даказваць еўрапейцам, што прычынай падвышэння захворванняў ракам шчытападобнай залозы ў дзяцей з'яўляецца менавіта чарнобыльская катастрофа.

Спачатку эксперты Еўрасаюза лічылі, што беларускія спецыялісты няправільна робяць даследаванні і ставяць дыягназы, але потым прадстаўнікі ЕС пагадзіліся з высновамі беларускіх навукоўцаў.