Пастаўкі беларускага дызпаліва ў Еўропу прыпыненыя?
Пра прыпыненне з 17 студзеня паставак дызельнага паліва з Беларусі ў Заходнюю Еўропу паведаміла сёння агенцтва "Рэйтар" са спасылкай на "аднаго з нафтавых трэйдараў у Лондане". У канцэрне "Белнафтахім" гэтае паведамленне пакуль не каментуюць. "Інфармацыі з гэтай нагоды ў нас пакуль няма", — заявіла БелаПАН прэс-сакратар канцэрна Марына Касцючэнка.
Штомесяц Беларусь пастаўляе ў Заходнюю Еўропу прыблізна 200 тысячаў тон дызельнага паліва. "Аднак зараз гэтая краіна, відавочна, сама мае патрэбу ў паліве, бо на пачатку 2011 года Расія спыніла пастаўку нафты ў Беларусь. У той жа час расійскія пастаўкі паліва ў Польшчу і Нямеччыну па нафтаправодзе "Дружба", які праходзіць па беларускай тэрыторыі, працягваюцца", — адзначае "Рэйтар".