Патрапіць у тэлевізійную каманду “Што? Дзе? Калі?” захацела 150 мінчукоў!
Неўзабаве на тэлеканале АНТ пачнуцца здымкі беларускага варыянту праграмы “Што? Дзе? Калі?”. Карэспандэнт Еўрарадыё наведаў адзін з адбораў у першыя каманды знатакоў. Праграма “Што? Дзе? Калі?” з’явілася на савецкім тэлебачанні ў 1975 годзе. 33 гады - гэта адзін з сусветных рэкордаў доўгажыхарства для забаўляльнага шоў. Акрамя самага вядомага, маскоўскага “элітарнага казіно”, тэлеклубы “Што? Дзе? Калі?” сёння існуюць у Азербайджане і ва Ўкраіне.
Неўзабаве тэлешоў прыйдзе і ў Беларусь: распавядае Павел Забаўскі, дырэктар грамадскага аб’яднання “Беларуская ліга інтэлектуальных камандаў” і, па сумяшчальніцтве, адзін з рэдактараў праграмы:
Павел Забаўскі: “Праграму “Што? Дзе? Калі?” будзе здымаць ТАА “ТК Игра-Беларусь”. Зараз ужо праходзяць папярэднія кастынгі, бо паступала шалёная колькасць заявак!”
Украінскі адбор знатакоў праходзіць у звычайнай кіеўскай кватэры. У Мінску для адбору абсталявалі адмысловы павільён: у адным кутку – тэлегрупа з камерай, у іншым – вялікі круглы стол для будучых знатакоў. Працягвае Павел Забаўскі:
Павел Забаўскі: “Адбор гэта прыкладна 1 гадзіна – 1 гадзіна 15 хвілінаў. Спачатку разганяем кроў у руках, пасля ў галаве, пасля размінаем мазгі, а заканчваецца ўсё за сталом, калі мы глядзім на знатакоў у працэсе гульні. Гэта называецца “Млын”.
Мяркуючы па адборах, першыя каманды беларускіх знатакоў будуць сабраныя паводле тэрытарыяльнай прыкметы: па абласцях. Ідэя не вельмі ўдалая і не вельмі справядлівая, бо ўжо зараз усім відавочна: каманды атрымаюцца няроўныя. Напрыклад, трапіць у каманду знатакоў пажадалі 150 мінчукоў. А з Брэсцкай вобласці на адбор прыехала толькі 15 чалавек! Распавядае Дзяніс Сулаўка, які праходзіў адбор ад Брэсцкага рэгіёну:
Дзяніс Сулаўка: “Ад Брэсцкага рэгіёна ўдзельнічала 14 чалавек, яшчэ адзін прыедзе заўтра. Спачатку мы віталіся – проста адно з адным, а пасля на камеру.
На апошняй стадыі засталося 6 чалавек. Мы селі за стол, і нас перыядычна мянялі, задаючы даволі цяжкія пытанні “Што? Дзе? Калі?”
Нам сказалі, што вынікі адбору будуць вядомыя праз 3-4 дні”.
Першае пытанне на адборы задаюць, напрыклад, пра абстрактную карціну, што вісіць на сцяне: “А што на ёй намалявана?”. Так правяраюць, ці ўвогуле чалавек здольны прыдумаць які-небудзь адказ у стрэсавых абставінах.
Наступныя пытанні – больш складаныя. Нешта накшталт такога:
“У 1907 годзе малады хімік Эжэн Шуэле вынайшаў фарбу для валасоў, якую назваў “Арэол”. А што гэты чалавек стварыў праз два гады?”
Сяргей Дубялевіч з Гродзенскай вобласці скарыў тэлегрупу сваёй эрудыцыяй і абаяльнасцю. Нават не зважаючы на невялічкі лагапедычны дэфект, яго дакладна возьмуць у каманду.
Сяргей Дубялевіч: “Я парэкамендаваў бы асабліва не думаць пра тое, як ты выглядаеш, а паводзіць сябе як мага больш натуральна. Па стылі гульні – не баяцца накідваць свае версіі, увесь час іх прыдумваць.
І не баяцца размаўляць з вядучым, калі ён пра нешта пытаецца. Бо чым больш упэўнена будзеш трындзець на адборы – тым больш шанцаў, што пройдзеш!”
Дарэчы, тры беларускія знатакі - /sites/default/files/legacy_articles/images/2009/03/262373/cms-image-000015766.jpg, Павел Свярдлоў і Дар'я Талан - прайшлі адборы і цяпер паспяхова гуляюць ва ўкраінскаім тэлешоў "Що? Де? Коли?". Увогуле ж у запісах украінскай версіі гульні ўдзельнічаюць прадстаўнікі чатырох краінаў: Украіны, Расіі, Беларусі і Малдовы.

Наконт вядучага беларускага варыянту “Што? Дзе? Калі?” пэўнасці пакуль што няма. Але праз тое, што Леанід Клімовіч – вядомы гомельскі знаток і былы вядучы праграмы “Рызыка-версія” – такі пажадаў удзельнічаць у новым праекце ў якасці гульца, весці “Што? Дзе? Калі?” будзе, хутчэй за ўсё, Алесь Мухін.
А адказ на пытанне, якое прагучала ў рэпартажы – фірма “L’Oreal”. Яе назва сугучная слову “Арэол”, а выпускае яна сёння касметыку, у тым ліку – фарбы для валасоў...
Калі вы знайшлі адказ на пытанне – можа, і вам варта паспрабаваць сябе ў “Што? Дзе? Калі?” ? Наступны адбор знатакоў адбудзецца прыкладна праз паўгода.
На фота:
1. Кадр з украінскай праграмы "Що? Де? Коли?".
2. Гомельскі знаток /sites/default/files/legacy_articles/images/2009/03/262373/cms-image-000015766.jpg адказвае на пытанне ва ўкраінскім "Што? Дзе? Калі?". Ці ўбачым мы яго ў беларускай версіі праграмы?
Фота: http://tv-igra.com.ua/