Пажар у аўтапарку Салігорска, згарэлі два аўтобусы (фота)
Здарэнне адбылося раніцай у аўторак, 25 чэрвеня.
Аўтобусы знаходзіліся на рамонце. Спачатку агонь спрабавалі тушыць самі працаўнікі аўтапарку, пасля да іх далучыліся выратавальнікі. Два аўтобусы ўдалося выратаваць, яшчэ два былі пашкоджаныя.
Як паведамляе прэс-служба МНС, у МАЗе і "Радзімічы" выгарэлі салоны, пашкоджаныя колы. Мяркуецца, што прычынай пажару стала парушэнне патрабаванняў бяспекі пры правядзенні зварачных работ.

Фота — mchs.gov.by