Перакулены трактар спыніў тры цягнікі на паўтары гадзіны (фота)

Увечары 4 кастрычніка трактар "Беларус" з прычэпам зваліўся на рэйкі. Здарэнне адбылося каля вёсцы Аранчыцы Пружанскага раёна. Трактарыст не справіўся з кіраваннем і перакуліўся на чыгуначную каляіну. У выніку ў лякарню трапілі два чалавекі — сам трактарыст і яго пасажыр. Паводле папярэдніх звестак, кіроўца атрымаў закрытую чэрапна-мазгавую траўму, а пасажыр проста моцна пабіўся. Пра гэта Еўрарадыё распавёў прэс-сакратар Міністэрства па надзвычайных справах Віталь Навіцкі.

Навіцкі: "Трактар атрымаў механічныя пашкоджанні. Пашкоджаная кантактная сець чыгуначнага пуці. У цэнтральную раённую лякарню шпіталізаваныя два чалавекі. Кіроўца трактара і яшчэ адзін чалавек, які ехаў з ім. Паводле папярэдніх звестак, яны былі п’яныя".

З-за аварыі былі затрыманыя тры цягнікі. Рэйсы Брэст-Масква, Варшава-Масква, Мінск-Варшава вымушаныя былі чакаць 1 гадзіну 20 хвілінаў.








Фота: Онлайнер