Перайменаванне станцыі метро "Плошча Леніна" адкладваецца
Як паведамляе партал TUT.BY, прычына - змена складу Мінгарсавету. Нагадаем, што рашэнне пра перайменаванне станцыі метро "Плошча Леніна" ў "Плошчу Незалежнасці" прыняла адмысловая камісія пры Мінгарвыканкаме яшчэ 15 сакавіка. Рашэнне было надрукавана ў прэсе, пасля чаго цягам двух тыдняў кожны ахвотны мог дасылаць свае заўвагі і прапановы. З улікам грамадскай думкі дэпутаты Мінгарсавета меліся прыняць канчатковае рашэнне яшчэ напрыканцы сакавіка - пачатку красавіка. Аднак не паспелі зрабіць гэтага да заканчэння чатырохгадовага тэрміну іх паўнамоцтваў.
Як паведаміў гісторык Іван Сацукевіч, супраць з'яўлення станцыі метро "Плошча Незалежнасці" збольшага выказваюцца ветэранскія арганізацыі і пенсіянеры.
Як паведаміў гісторык Іван Сацукевіч, супраць з'яўлення станцыі метро "Плошча Незалежнасці" збольшага выказваюцца ветэранскія арганізацыі і пенсіянеры.