Першы іспыт на цэнтралізаваным тэставанні пройдзе сёлета 13 чэрвеня
Міністэрства адукацыі пастановай №6 зацвердзіла графік цэнтралізаванага тэставання ў 2016 годзе.
Графік правядзення цэнтралізаванага тэставання
Беларуская мова — 13 чэрвеня
Руская мова — 14 чэрвеня
Грамадазнаўства — 16 чэрвеня
Біялогія — 18 чэрвеня
Матэматыка — 19 чэрвеня
Гісторыя Беларусі — 21 чэрвеня
Хімія — 23 чэрвеня
Фізіка — 24 чэрвеня
Замежная мова (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская) — 25 чэрвеня
Сусветная гісторыя (найноўшы час), геаграфія — 27 чэрвеня
Таксама вызначаны пералік установаў адукацыі, дзе будзе праводзіцца цэнтралiзаванае тэсцiраванне. Усе іспыты на ЦТ будуць пачынацца а 11-й гадзіне, інфармуе БЕЛТА.
Рэзервовым днём для ЦТ прызначанае 5 ліпеня, аўторак. Рэгістравацца на рэзервовы дзень абітурыенты могуць з 28 чэрвеня па 1 ліпеня. Тэставанне ў гэты дзень будзе адбывацца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце.
Тэрмін перадачы ў Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў базы даных абітурыентаў і заявак на экзаменацыйныя матэрыялы — да 4 чэрвеня.