Першыя званкі у школах Мінска правядуць 31 жніўня

"Першы званок" плануецца правесці ва ўсіх установах агульнай сярэдняй адукацыі Мінска 31 жніўня. Пра гэта паведаміў на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме старшыня камітэта па адукацыі гарвыканкама Міхаіл Мірончык.

“Свята першага школьнага званка плануецца правесці ва ўсіх установах агульнай сярэдняй адукацыі Мінска 31 жніўня а 10:00. Традыцыйна ў мерапрыемствах прымуць удзел прадстаўнікі органаў заканадаўчай, выканаўчай улады, мясцовага самакіравання, грамадскіх арганізацый”, — сказаў Міхаіл Мірончык.

На наступны дзень, 1 верасня ў школах пройдуць тэматычныя ўрокі “На цябе, наша моладзь, надзея!”. Таксама камітэтам па адукацыі распрацавана больш за 20 гасцявых урокаў па гарадскім праекце “Я – мінчанін”.

На сённяшні дзень у сталіцы працуюць 243 школы, за парты якіх у новым навучальным годзе сядуць каля 171 тыс. навучэнцаў. Плануецца адкрыць больш за 900 першых класаў для 23440 дзяцей, і 394 (206 профільных і 188 базавых) дзясятых класа, паведамляе БЕЛТА.

Фота: cit.press