Піцерскі "Зеніт" выйграў у шатландскага "Рэйнджэрса" ў фінале Кубка УЕФА

Кубак УЕФА вязуць у Пецярбург. У фінале, які ўчора прайшоў у Манчэстары, "Зеніт" атрымаў упэўненую перамогу над шатландскім "Рэйнджэрсам" з лікам 2:0. Галы на рахунку Ігара Дзянісава (72-я хвіліна) і Канстанціна Зыр'янава (90-я хвіліна).  Нагадаем, у 2005 годзе ганаровы трафей ужо заваёўваў расійскі клуб - маскоўскі ЦСКА.