Пінскія ўлады не пусцілі ў Дом культуры творчую групу альманаха "Партызан"

Прэзентацыю альманаха “Партызан” сарвалі пінскія ўлады. Яны мусіла адбыцца ўвечары 14 ліпеня ў мясцовым Доме культуры “Трыкатажнік”.
Меліся прыехаць артысты, пісьменнікі, журналісты. І вось цяпер, за некалькі дзён да імпрэзы, у арэндзе памяшкання творчай групе альманаха адміністрацыя ДК адмовіла: “з прычыны правядзення ўласных мерапрыемстваў" .