Працаўладкаванне ў Мінску для іншагародніх спрасціцца з 1 студзеня 2008 года
Працаўладкавацца ў Мінску іншагароднім грамадзянам з 1 студзеня 2008 года будзе прасцей. У адпаведнасці з указам прэзідэнта “Аб удасканаленні сістэмы уліку грамадзянаў па месцы жыхарства і месцы знаходжання” , каб працаваць у сталіцы, іншагароднія спецыялісты павінны атрымаць часовую альбо сталую рэгістрацыю ў Мінску. “Гэтыя захады дазволяць скараціць існы ў горадзе дэфіцыт працоўнай сілы, вырашыць кадравыя праблемы наймальнікаў, - адзначае намеснік старшыні Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкаму, начальнік упраўлення занятасці насельніцтва Чэслаў Роўба. – Сёння ў сталіцы не хапае каля 560 каменшчыкаў, 500 зваршчыкаў, 900 кіроўцаў і 1600 цесляроў”.
Банк дадзеных службы занятасці сталіцы налічвае больш за 20 тыс вакансій, з якіх больш 80 працэнтаў – рабочыя спецыяльнасці. Пры гэтым на сталічным рынку працы назіраецца лішак эканамістаў, юрыстаў, тэхнікаў-тэхнолагаў, настаўнікаў, сакратароў і інш.
Агенства “Мінск-Навіны”