Працэдура падліку галасоў ацэненая АБСЕ, як “кепская” (фота)
БДІПЧ/АБСЕ не прызнала прэзідэнцкія выбары дэмакратычнымі.
“Прэзідэнцкія выбары паказалі, што ў Беларусі наперадзе значны шлях да адпаведнасці сваім абязальніцтвам у межах АБСЕ, нягледзячы на тое, што некаторыя маленькія крокі былі зробленыя. Ноч пасля выбараў была азмрочаная затрыманнямі большасці кандыдатаў, соцень актывістаў, журналістаў і прадстаўнікоў грамадскай супольнасці”, – гаворыцца ў заяве БДІПЧ/АБСЕ.
Прадстаўнікі АБСЕ адзначылі, што падлік галасоў праводзіўся ў цішыні і не празрыста. У многіх выпадках назіральнікаў абмяжоўвалі і не давалі сачыць за працэсам падліку. Лічбы, занесеныя ў пратаколы галасавання на ўчастках, мяняліся па прыбыцці ў ЦВК.
Згодна з маніторынгам праграм навінаў, які праводзіла місія БДІПЧ/АБСЕ, 89% часу палітычных і выбарчых навінаў належала дзеючаму кіраўніку дзяржавы.
АБСЕ дадалі, што прававыя рамкі, што існуюць цяпер, не забяспечваюць эфектыўнага механізму разгляду скаргаў і апеляцый, аспрэчыць вынікі выбараў – немагчыма.
На справаздачнай канферэнцыі АБСЕ выступіла і жонка Уладзіміра Някляева, якая гаварыла аб жорсткіх затрыманнях кандыдатаў. Прадстаўнікі АБСЕ падтрымалі жанчыну і заклікалі ўлады паведаміць аб месцазнаходжанні Някляева.