Праект бюджэту на 2009 год накіраваны на разгляд кіраўніка дзяржавы

Пра гэта паведаміў першы намеснік міністра фінансаў Андрэй Харкавец. Затым праект закона будзе ўнесены ў парламент.
Нагадаем, 15 ліпеня праект бюджэту быў разгледжаны на пасяджэнні Савета Міністраў. Прыбыткі кансалідаванага бюджэту чакаюцца ў аб'ёме 71,9 трлн. рублёў, выдаткі - 74,7 трлн. рублёў. Дэфіцыт кансалідаванага бюджэту запланаваны на ўзроўні 2,8 трлн. рублёў, або 1,8% да ВУП.

БЕЛТА