Пракурор просіць асудзіць Сяргея Каваленку на тры гады "хіміі"
На другі дзень суда над віцебскім актывістам Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Сяргеем Каваленкам пракурор папрасіў прысудзіць абвінавачанага да трох гадоў абмежавання волі. Як інфармуе БелаПАН, усё ішло да таго, што прысуд будзе вынесены позна ўвечары 13 траўня. Аднак Каваленка заявіў, што вельмі стаміўся і не можа выступіць з апошнім словам. Суддзя Яўген Буруноў выклікаў хуткую дапамогу, каб высветліць сапраўдны стан абвінавачанага. Пасля агляду суд быў перанесены на раніцу 14 траўня.
Нагадаем, што Каваленка 7 студзеня ўзняў нацыянальны сцяг на галоўнай навагодняй елцы Віцебску. Яго вінавацяць у злосным хуліганстве і непадпарадкаванні міліцыі.
Дарэчы, менавіта 14 траўня спаўняецца 15 гадоў з дня правядзення рэферэндуму па змене дзяржаўнай сімволікі.