Прапуцінскі расійскі палітык заявіў, што песні Віктару Цою пісалі ў ЦРУ

Ён сцвярджае, што супрацоўнікі КДБ у канцы 1980-х гадоў высветлілі, што Віктару Цою амерыканцы прадастаўлялі... песні, якія ён пасля спяваў. У тым ліку і сваю знакамітую "Мы чакаем перамен!". Нібыта, над песнямі лідара гурта "Кіно" працавалі дзясяткі тысяч (!) спецыялістаў ЗША, якія вывучалі сітуацыю ў СССР, каб правільна падабраць словы і "згуляць" на настроях слухачоў.



Раней такіх вар'яцкіх заяваў па творчасці Віктара Цоя ніхто не агучваў.



Нагадаем, рок-музыкант загінуў у аўтакатастрофе ў 1990 годзе.