Прэс-сакратарка еўракамісара: пра зварот Лукашэнкі нічога невядома
Еўракамісар па вонкавых сувязях і палітыцы суседства Беніта Ферэра-Вальднер не атрымлівала прапановы з Мінска як мага хутчэй наведаць Беларусь. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла прэс-сакратарка еўракамісара Крысціна Хохман. Нагадаем, агенцтва ПРАЙМ-ТАСС сёння паведаміла, што кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка папрасіў еўракамісара па вонкавых сувязях і палітыцы суседства наведаць Беларусь "як мага хутчэй". І пра гэта, нібыта, паведаміла сама Беніта Ферэра-Вальднэр.
Аднак прэс-сакратарка Крысціна Хохман кажа, што пра такую заяву нічога не чула, дадаўшы, што нават план сустрэчы спадарыні Беніты Ферэра-Вальднер пакуль не падрыхтаваны:
“Толькі ў пятніцу будзе гатовы прэс-рэліз аб тым, з кім яна збіраецца сустрэцца. Таксама будуць больш дакладна вызначаныя тэмы абмеркавання”.
Як вядома, візіт еўракамісара ў Беларусь запланаваны на 21-22 чэрвеня, пра што стала вядома на мінулым тыдні.