Прэс-сакратару Саннікава Атрошчанкаву пагражае да 15 гадоў

Прэс-сакратару ініцыятыўнай групы Саннікава Аляксандру Атрошчанкаву пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі за ўдзел у масавых беспарадках. Зараз Атрошчанкаў знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла яго жонка Дар’я Корсак. Яна распавяла, што 20 снежня была ўзламана кватэра, дзе знаходзіўся Атрошчанкаву. Пра тое, што затрыманага Атрошчанкава могуць пасадзіць на 15 гадоў, Дар'і сказаў следчы КДБ:

Корсак: “Учора ўзламалі кватэру. Ён быў у бацькоў. Мы яго шукалі увесь дзень. Толькі вечарам бацьку патэлефанаваў следчы КДБ і сказаў, што трэба шукаць адваката. Потым я яму ператэлефанавала, і следчы сказаў, што гэта 293 атрыкул частка 1 і 2, але каму якая частка ён не сказаў. Сказаў, што людзей вельмі шмат”.

Максімальны тэрмін пазбаўлення волі па артыкуле 293 складае 15 гадоў. Магчыма, што адвакат зможа сустрэцца з Аляксандрам Атрошчанкавым ужо сёння, кажа Корсак.