Пры «Белсаце» ўсё ж такі будзе Грамадская рада

Дэлегацыя Аб’яднаных дэмакратычных сілаў сустрэлася ў Варшаве з кіраўніцтвам спадарожнікавага тэлеканалу «Белсат», які вядзе вяшчанне на Беларусь. Падчас сустрэчы кіраўніцтва «Белсату» падтрымала ініцыятыву Нацыянальнага Камітэту АДС наконт стварэння пры тэлеканале Грамадскай рады. Кіраўніцтва лічыць, што гэтая мера паспрыяе якасці працы каналу.

У гэтую раду мусяць увайсці аўтарытэтныя грамадскія дзеячы, якія будуць даваць экспертныя ацэнкі дзейнасці тэлевізійнага канала, паведамляе прэс-служба АГП.