Прычынай трагедыі ў маскоўскім метро называюць 3-міліметровы дрот (відэа)

Як паведамляла Еўрарадыё, следчыя органы Масквы затрымалі двух падазраваных па справе аб аварыі ў маскоўскім метро. Дарожнага майстра службы шляху ГУП "Маскоўскі метрапалітэн" Валерыя Башкатава і яго памочніка Юрыя Гордава падазраюць у парушэнні патрабаванняў транспартнай бяспекі.

Па версіі следства, як перадае vesti.ru, яны мусілі кантраляваць працы, якія з канца сёлетняга мая вяліся на ўчастку, дзе адбылася аварыя. Падрыхтоўчыя працы былі накіраваныя на кладку стрэлачнага пераводу для пуску новага ўчастка. Башкатаў і Гордаў мелі непасрэднае дачыненне да вытворчасці гэтых работ і кантролю за іх выкананнем, адзначаюць у Следчым камітэце.

Следства мяркуе, што самі работы былі праведзеныя неналежным чынам. Стрэлачны механізм быў зафіксаваны звычайным трохміліметровым дротам, які парваўся. З-за гэтага электрацягнік і сышоў з рэек. У выніку аварыі загінулі 22 чалавекі, розныя траўмы атрымалі больш за 150 пасажыраў.

Фота — ria.ru