Прынятае рашэнне пра тэрміновае развіццё беларускага гандлёвага флоту

Міністэрства транспарту Беларусі ініцыюе прыняццё тэрміновых захадаў па развіццю беларускага гандлёвага флоту.
Найперш, плануецца зніжэнне падаткаў для марскіх кампаній краіны. Мяркуецца, што гэта дапаможа ім зацвердзіцца на сусветным рынку.

Стварэнне беларускага марскога флоту пройдзе ў тры этапы. Цяпер транспартна-экспедыцыйныя кампаніі арганізуюць перавозку грузаў на зафрахтаваных караблях. Толькі летась яны перавезлі больш за 5 мільёнаў тон грузаў. Неўзабаве кампаніі самі будуць арэндаваць караблі. Пазней з'явіцца ўласны марскі транспарт і каманда.

Як паведамляе тэлеканал ОНТ, у Беларусі ўжо выдадзена больш за тысячу пасведчанняў асобы. Аднак пакуль нашыя спецыялісты працуюць на замежных караблях.