Прытулку ў Беларусі сёлета папрасілі 16 чалавек, сярод іх — паляк і эстонец
Сёлета ўжо 16 чалавек папрасілі прытулку ў Беларусі. Сямёра з іх — выхадцы з Афганістана. Таксама прытулку ў нашай краіне шукалі ўцекачы з Намібіі, Азербайджана, Конга, Польшчы і Эстоніі.
Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва Дзяржаўнага памежнага камітэта Юрый Фёдараў, інфармуе агенцтва “Мінск-навіны”.
Сярод агульнай колькасці асоб, якія незаконна перасеклі нашу мяжу, уцекачы складаюць толькі некалькі адсоткаў.
У адносінах кожнага замежніка, які просіць прытулку ў Беларусі, праводзіцца дбайнае расследаванне. Так, за апошнія дзесяць гадоў за статусам уцекача звярнулася каля 3 тысяч 200 чалавек, атрымалі яго толькі 802.