П'яны беларус катаў у Расіі на грузавіку дзяцей, загінула дзяўчынка

Як паведамляе "Интерфакс-Запад", здарэнне адбылося пад Інтой 9 траўня. Мужчыну, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення, чатыры дзяўчынкі ўначы папрасілі пакатаць іх у кабіне. Ён ехаў на "Урале" па грунтавой дарозе і не выбраў аптымальную хуткасць, грузавік перакуліўся. У выніку адна дзяўчынка памерла на месцы ад атрыманых траўмаў, другая дагэтуль знаходзіцца ў рэанімацыі.



Беларуса затрымалі. Сваю віну ў здзейсненым злачынстве ён прызнаў цалкам.