П’яны беларус скраў у Расіі аўтамабіль і пратараніў ім жылы дом (фота)

Па версіі следства, мужчына залез у чужыя "жыгулі" і завёў машыну шляхам падбору ключоў. Праехаўшы некалькі метраў, ён не саўладаў з кіраваннем і заехаў у сцяну дома. Мужчына спрабаваў уцячы з месца здарэння, але быў затрыманы.



Па дадзеным факце распачатая крымінальная справа, падазраваны арыштаваны, паведамляе інтэрнэт-старонка зеленаградскай паліцыі.



Высветлілася, што 31-гадовы ураджэнец Беларусі неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за крадзяжы. У расійскі горад ён прыехаў на заробкі.