Пытанне аднаўлення вуліцы Гандлёвай абмяркуюць з удзелам спецыялістаў
Пытанне навукова абгрунтаванага аднаўлення гістарычнай забудовы правага боку вуліцы Гандлёвай у Мінску будзе абмеркавана на пасяджэнні ў гарвыканкаме. У паседжанні прымуць удзел усе зацікаўленыя бакі і пабочныя спецыялісты —
прафесары і выкладчыкі архітэктурнага факультэта БНТУ. Такое рашэнне
прынята 10 лістапада па выніках нарады ў Мінгарвыканкаме, паведаміў БелаПАН старшыня
таварыства аховы помнікаў Антон Астаповіч.
Паводле яго слоў, на нарадзе прадстаўнікі дзяржаўных структур прызналі, што не заўсёды ў поўным аб’ёме выконваецца заканадаўства і дэталёвы план правядзення работ ў гістарычным цэнтры сталіцы. Таксама прызнана існаванне вялікай праблемы па навуковым аднаўленні правага боку вуліцы Гандлёвай.