Рада беларускай інтэлігенцыі выступіла за ўвядзенне жорсткіх санкцый
24 снежня грамадзянская ініцыятыва "Рада беларускай інтэлігенцыі" выступіла за ўвядзенне жорсткіх санкцый супраць беларускіх уладаў. Як адзначыў старшыня рады Уладзімір Колас, грамадскасць павінна зрабіць усё неабходнае, каб дабіцца вызвалення ахвяраў рэпрэсій, якія адбыліся 19 снежня. Паводле яго слоў, неабходна дабівацца стварэння міжнароднай камісіі па расследаванні злачынстваў, якія адбыліся падчас і пасля выбараў кіраўніка дзяржавы, а таксама правядзення паўторных справядлівых выбараў пад міжнародным кантролем.
Кінарэжысёр Юрый Хашчавацкі адзначыў, што інструментамі беларускіх уладаў з'яўляюцца страх у грамадстве і захоп бязвінных заложнікаў для палітычнага гандлю. На яго думку, найбольш дзейсным сродкам барацьбы за вызваленне ахвяраў рэпрэсій з'яўляецца эканамічная блакада рэжыму.
Акрамя санкцый паэт Генадзь Бураўкін лічыць, што рада павінна патрабаваць неадкладнага выяўлення і затрымання правакатараў, а таксама расследавання іх злачынстваў.
Да вызвалення ўсіх ахвяраў рэпрэсій філолаг і перакладчык Лявон Баршчэўскі лічыць апраўданымі ўсёабдымныя санкцыі супраць беларускіх уладаў з боку Захаду і Расіі.
Фізік і мастацтвазнаўца Юрый Хадыка звярнуў увагу на тое, што кандыдаты ў прэзідэнты былі збіты і арыштаваны да падвядзення вынікаў галасавання, а падчас падзей на плошчы Незалежнасці вечарам 19 снежня спецназ не зрабіў ніякіх намаганняў для затрымання правакатараў
Паэт Анатоль Вярцінскі працытаваў артыкул 21 Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека: воля народа павінна быць асновай улады ўрада; гэтая воля павінна выяўляцца ў несфальсіфікаваных выбарах, якія павінны праводзіцца пры ўсеагульным і роўным выбарчым праве, шляхам тайнага галасавання ці ў іншых формах, што забяспечваюць свабоду галасавання.
У найбліжэйшы час меркаванні сябраў рады будуць выкладзены ў яе заяве.