А. Радзькоў: Структура "Белай Русі" ўжо цяпер падобная на партыйную
Старшыня Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь" Аляксандр Радзькоў не выключае перспектываў перарастання аб'яднання ў палітычную партыю. Ён у чарговы раз адзначыў, што гэты момант можа адбыцца пры ўзнікненні адпаведнай сітуацыі, калі "гэта будзе адпавядаць палітычнаму ладу нашай краіны".
Аднак ужо цяпер структура "Белай Русі" падобная на партыйную, кажа Радзькоў. "Інтэрфакс" паведамляе, што ў шэрагах "Белай Русі" цяпер знаходзіцца 83 тысячы чалавек.
Нагадаем, што грамадскае аб'яднанне, якое ачольвае міністр адукацыі, разглядаецца экспертамі як патэнцыйная партыя ўлады.