Раманчук можа згадзіцца на прапанаваную высокую пасаду ва ўрадзе Лукашэнкі

Як паведаміў Раманчук 13 снежня на прэс-канферэнцыі ў Мінску, на мінулым тыдні з падобнай прапановай да яго звярнуліся два супрацоўнікі Адміністрацыі прэзідэнта. Сустрэча насіла нефармальны характар.

Паводле слоў кандыдата, ён назваў шэраг умоў, пры выкананні якіх мог бы згадзіцца на прапанову заняць высокую пасаду. Раманчук, у прыватнасці, заявіў пра неабходнасць змяніць працу Савета міністраў, павялічыўшы паўнамоцтвы ўрада. Акрамя таго, заявіў ён, да працы ва ўрадзе павінны прыцягвацца "сапраўдныя прафесіяналы", паведамляе БелаПАН.