Рамонт Старога моста ў Гродне плануюць завяршыць 31 ліпеня 2008 года
Штодня на яго рэканструкцыі працуюць больш за 130 чалавек. Рамонтныя працы вядуцца амаль кругласутачна, што выклікае абурэнне людзей, якія жывуць непадалёк ад моста.
Плануецца, што пасля рэканструкцыі Стары мост зусім зменіць свой выгляд — стане 4-х палосным і вышэйшым на 0,4-1,2 метра. Працы вядуцца не толькі на верхнім узроўні, але і на ніжнім. Там усталёўваюць трапецыі і будаўнічыя фермы.
Пасля рэканструкцыі плануецца, што праз мост будзе хадзіць толькі пасажырскі транспарт і службовыя аўтамабілі.
Сяргей Апановіч. Еўрарадыё, Гродна