Расія чакае, што Беларусь будзе працягваць выпампоўваць у яе грошы
Беларусь распрацоўвае новыя спосабы выпампоўвання грошай з Расіі. Пра гэта ў сённяшнім нумары паведамляе расійская “Независимая газета“. Паводле звестак выдання, нягледзячы на нізкія кошты на расійскі газ,
Мінск шукае магчымасці, каб прымусіць Расію і расійскія кампаніі
павялічыць адлічэнні беларускай эканоміцы.
У прыватнасці, “Независимая газета“ адзначае, што “Белтрансгаз”, чыім акцыянерам летась стаў “Газпром”, мусіць пералічваць і інавацыйны фонд 19% ад сабекошту прадукцыі і паслуг. А гэта каля 70 мільёнаў долараў.
Гэтыя “новыя патрабаванні”, якія датычаць расійскіх інвестараў, хвалююць расійскі бок, і ўрад Расіі цяпер вывучае аргументацыю беларускага ўраду.
Расійскія эксперты адзначаюць, што адначасова Мінск стварае перашкоды для доступу на беларускі рынак расійскіх тавараў. “Прычым новыя з’яўляюцца яшчэ да таго, як адмяняюцца старыя”, - паведамляе расійскае выданне.
Паводле звестак кіраўніка Камісіі па тарыфным і нетарыфным рэгуляванні пры Саўміне Саюзнай дзяржавы Андрэя Белавусава, на сённяшні дзень існуе 20 такіх абмежаванняў.