Расія чакае, што беларускія дэпутаты сёння ратыфікуюць Мытны кодэкс

Беларусь разгледзіць сёння пытанне пра ратыфікацыю Мытнага кодэксу Мытнага саюзу, заявіў намеснік міністра эканамічнага развіцця Расіі Андрэй Сляпнёў, паведамляе РИА Новости.  Прадстаўнік расійскага ўраду мае інфармацыю, што беларускія дэпутаты сапраўды разгледзяць сёння такое пытанне. Серада 30 чэрвеня — апошні дзень працы сэсіі Палаты прадстаўнікоў. Але ж учора ў аўторак гэтае пытанне ў парадак дня дэпутаты не ўносілі. Мытны саюз пачынае дзейнічаць ад 1 ліпеня, але ж беларускі бок яшчэ не ратыфікаваў яго Мытны Кодэкс.

Расійскі бок разлічвае, што Беларусь у любым выпадку будзе актыўным удзельнікам Мытнага саюзу.