Расія гатовая разгледзець прапановы Беларусі аб зменах у падаткаабкладанні

Расійскія эканамічныя ведамствы гатовыя разгледзець прапановы Беларусі наконт змены сістэмы выплаты падатка на дададзеную вартасць пры пастаўках прадукцыі. Аднак пакуль, паводле інфармацыі амбасады Расіі ў Беларусі, афіцыйна перамовы наконт змены ПДВ не праводзіліся. Пра гэта паведаміў дарадца па эканамічных пытаннях амбасады Расіі ў Беларусі Андрэй Кузняцоў. “Газета.Ru” нагадвае, што раней, 5 жніўня, памочнік прэзідэнта рэспублікі Сяргей Ткачоў заявіў пра мэтазгоднасць “часовай змены сістэмы выплаты ПДВ на ўвоз тавараў, адлічваючы тэрмін, калі трэба выплочваць ПДВ, не зад даты ўвоза тавара на тэрыторыю Расіі, а ад даты яго рэалізацыі.