Расія плануе вайсковыя вучэнні з Беларуссю, Індыяй і Манголіяй
Міністэрства абароны Расіі плануе правесці сумесныя аператыўныя вучэнні з Беларуссю, Індыяй і Манголіяй. Пра гэта паведамляе РІА "Новости". У адпаведнасці з планам баявой падрыхтоўкі на новы навучальны год Расія плануе правесці больш за 40 тактычных і тактыка-спецыяльных вучэнняў са злучэннямі і часцямі родаў войскаў і спецыяльных войскаў, а таксама каля 80 камандна-штабных вучэнняў.