Расія прывезла ў Беларусь ядзерныя боепрыпасы

Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве абароны Расіі

Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве абароны Расіі / ТАСС

Узброеныя сілы Расіі даставілі ядзерныя боепрыпасы ў палявыя пункты захоўвання ў Беларусі. Як паведамляе расійскае ваеннае ведамства, гэта было зроблена ў межах ядзерных вучэнняў.

“У межах вучэнняў ядзерных сіл забяспечана дастаўка ядзерных боепрыпасаў у палявыя пункты захоўвання пазіцыйнага раёна ракетнай брыгады ў Рэспубліцы Беларусь. Асабовым складам ракетнага злучэння Рэспублікі Беларусь выконваюцца вучэбна-баявыя задачы па атрыманні спецыяльных боепрыпасаў для аператыўна-тактычнага ракетнага комплексу “Іскандэр-М”, аснашчэнні імі ракет-носьбітаў і скрытным вылучэнні ў прызначаны раён для падрыхтоўкі да правядзення пускаў”, — заявілі там.

Нагадаем, што 19–21 мая Расія праводзіць вучэнні па падрыхтоўцы і прымяненні ядзерных сіл. Аналагічная трэніроўка праходзіць і ў Беларусі.

Мінабароны РБ заяўляла, што ва ўзаемадзеянні з расіянамі плануе адпрацаваць пытанні дастаўкі ядзерных боепрыпасаў і падрыхтоўкі іх да прымянення.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.