Расія выдаткуе 2 мільярды рублёў на прасоўванне рускай мовы за мяжой

Рассупрацоўніцтва атрымае на распаўсюд рускай мовы за мяжой у тры разы больш сродкаў, чым раней. Гэта прадугледжана Федэральнай мэтавай праграмы "Руская мова" на 2016-2020 гады, перадае РБК. У рамках гэтай праграмы Рассупрацоўніцтва займаецца распаўсюдам рускай мовы за мяжой — пераважна ў краінах СНД.

Кіраўніца Рассупрацоўніцтва Любоў Глебава паведаміла, што на бліжэйшыя пяць гадоў на гэтыя мэты ведамству вылучана 2 мільярды расійскіх рублёў. Акрамя СНД, па яе словах, ведамства накіруе сваю працу на краіны Еўропы.

Фота — telegraf.com.ua