Расія збудуе 2-ю галіну Балтыйскай трубаправоднай сістэмы ў абыход Беларусі
Прэм'ер-міністр Расіі Ўладзімір Пуцін падпісаў распараджэнне аб праектаванні і будаўніцтве другой чаргі Балтыйскай трубаправоднай сістэмы (БТС-2). Яна пройдзе па маршруце г. Унеча (Бранская вобласць) — г. Усць-Лугі (Ленінградская вобласць) у абыход Беларусі. Праектаваць і будаваць гэты трубаправод расійскі ўрад прызначыў кампанію "Транснафта". На працягу трох месяцаў яна павінна падаць фінансава-эканамічнае абгрунтаванне праекту. Будаўніцтва другой чаргі трубаправода павінна пачацца ў 2009 годзе, а завяршыцца — у 2011 годзе. Праект ацэньваецца ў 120-130 мільярдаў расійскіх рублёў.
Нагадаем, што ідэя будаўніцтва другой галіны Балтыйскай трубаправоднай сістэмы ў абыход Беларусі Унеча — Прыморск паўстала падчас нафтавага канфлікту Расіі і Беларусі на пачатку студзеня 2007 года.
БелаПАН