Расійскі хакеіст Максім Балмачны зможа гуляць за зборную Беларусі
Расійскі легіянер мінскага "Дынама" 30-гадовы Максім Балмачны неўзабаве зможа змяніць хакейнае "грамадзянства" і выступаць за зборную Беларусі. Магчыма, ён ужо згуляе ў складзе нашай нацыянальнай каманды на Алімпіядзе ў Ванкуверы ў лютым наступнага года. БЕЛТА нагадвае, што ў мінулым сезоне, выступаючы за мінскае "Дынама", Максім Балмачны правёў 24 матчы, закінуў 6 шайбаў і зрабіў 2 выніковыя перадачы.
Першы матч у новым сезоне ў КХЛ каманда Глена Хэнлана правядзе 12 верасня ў Пецярбургу супраць мясцовага СКА. У Мінску дынамаўцы згуляюць 14 верасня з "Салават Юлаевым".
Першы матч у новым сезоне ў КХЛ каманда Глена Хэнлана правядзе 12 верасня ў Пецярбургу супраць мясцовага СКА. У Мінску дынамаўцы згуляюць 14 верасня з "Салават Юлаевым".