Расійскі стабілізацыйны крэдыт не будзе прывязаны да акцый Белтрансгаза

Стабілізацыйны крэдыт, з просьбай аб выдачы якога ўрад Беларусі звярнулася да ўрада Расіі, не будзе прывязаны да акцый Белтрансгаза. Пра гэта са спасылкай на міністра фінансаў Беларусі Мікалая Корбута піша інфармагенцтва “Интерфакс”.

Міністр прызнаў, што расійскі бок выступаў з такой прапановай. Але "дзяржаўны крэдыт не можа быць прывязаны да якіх-небудзь іншых абавязальніцтваў, чым абавязальніцтвы адной дзяржавы перад іншай", – падкрэсліў кіраўнік Мінфіна.