Ратавальнікі: аміячныя пары з'явіліся ў аршанскім двары з-за дажджу
Дождж быў прычынай з'яўлення ў адным з аршанскіх двароў забруджанага друзу. Пра гэта заявілі выратавальнікі з МНС. Нагадаем, 4 чэрвеня выратавальнікам затэлефанавалі жыхары аднаго з дамоў і паскардзіліся, што ў двор прывезлі друз, ад якога моцна патыхае аміякам.
Спецыялісты высветлілі, што дапушчальная канцэнтрацыя пароў аміяку ў паветры перавышаная ў 10 разоў! Забруджаныя будматэрыялы вывезлі на сметнік, двор вымылі. Чаму друз быў літаральна напітаны небяспечным рэчывам, тады не высветлілі. І вось у панядзелак, 7 чэрвеня, у дыспетчарскую зноў патэлефанавалі. Ужо ў іншым двары жыхары прасілі праверыць кучу друзу. Сітуацыя паўтарылася — аміячныя пары і там у 10 разоў перавышалі норму.
Ратавальнікам давялося зноў праводзіць працэдуру дэгазацыі. Аднак на гэты раз яны ўжо высветлілі, адкуль атрутнае рэчыва трапіла ў будаўнічыя матэрыялы. На пляцоўцы станцыі Ворша-Кантэйнерная друз захоўваўся ў 10 метрах ад вялізных кучаў мінеральных тукаў. Некалькі дзён таму дождж размыў тукі і забруджаная вада напітала друз.