25-гадовая мінчанка падманула банк на 50 тысяч долараў
Прычым банк нават не заўважыў крадзяжу.
Следчы камітэт яшчэ ад пачатку года расследуе буйны крадзеж грошай у "Белсвісбанку". Як выявілася, маладая дзяўчына змагла без асаблівай цяжкасці ашукаць складаную сістэму кантролю. Працэдура кантролю была складанай, але неэфектыўнай.
Як піша "Ежедневник", дзяўчына працавала касірам-кантралёрам аддзела касавага абслугоўвання дэпартамента па аперацыйнай працы банка. Для крадзяжу дзяўчына падрабіла пару паперак. Грошы, атрыманыя ад іншых касіраў, яна проста не ўнесла ў касу, а перадала свайму знаёмаму.
У самім банку адмаўляюцца тлумачыць, як стаў магчымым такі крадзеж і што зроблена для засцярогі ад падобных махлярстваў.
Фота — ntv.ru