4 лютага — Сусветны дзень барацьбы з ракавымі захворваннямі
Гэта штогадовае мерапрыемства, што арганізуецца Міжнародным супрацьракавым саюзам з 2005 года.
Мэта гэтага дня — прыцягнуць увагу грамадскасці да гэтай глабальнай праблемы, нагадаць пра тое, наколькі небяспечныя і распаўсюджаныя цяпер анкалагічныя захворванні.
На дыспансэрным уліку ў анколагаў стаіць кожны 40-вы жыхар Беларусі. За апошнія апошнія 10 год колькасць захварэлых на рак у краіне павялічылася з 33 тысяч да 42 тысяч у год, а ўсяго колькасць захварэлых складае 242 298 пацыентаў. Медыкі адзначаюць, што рак часцей за ўсё паражае людзей пенсійнага ўзросту.