71-гадовая жанчына заехала на аўтамабілі ў рэстаран (фота)
Здарэнне адбылося ў ЗША.
Як паведамляе сайт onliner.by, пенсіянерка ехала на электрычным суперседане Tesla Model S, які ад 2012-га актыўна прадаецца ў Злучаных Штатах. З нейкай прычыны яна не змагла затармазіць і пратараніла сцяну рэстарана. Будынак быў часткова разбураны. На шчасце, ніхто не пацярпеў.

Фота — onliner.by