Акцыя салідарнасці з казахскімі нафтавікамі прайшла ў Брэсце
17 снежня анархісты пратэставалі каля консульства Казахстана.
Ля ўваходу ў амбасаду было размешчана некалькі плакатаў з заклікамі спыніць дзяржаўны тэрор. Гэтак жа ў знак салідарнасці быў пакінуты плакат "Нафта не варта крыві" з сімвалічнымі свечкамі ў знак памяці загінулым. Актывісты ўшанавалі іх хвілінай маўчання.
Нагадаем, што напрыканцы мінулага тыдня на захадзе Казахстана адразу ў некалькіх населеных пунктах пачаліся сутыкненні дэманстрантаў з паліцыяй. Генпракуратура паведамляе пра 13 ахвяр.