Аляксандр Лукашэнка распавёў пра "мяхі акцыяў"
У чацвер у кіраўніка Беларусі ідзе нарада па пытанні ўдасканалення кіравання дзяржаўнымі акцыямі.
"Я заўсёды патрабую ад урада эфектыўнага кіравання прадпрыемствамі, а не толькі нейкімі пакетамі ці мяхамі", — цытуе interfax.by заяву Лукашэнкі пра пакеты акцыяў.
Кіраўнік дзяржавы кажа, што праблемы ёсць нават там, дзе ў дзяржавы кантрольны пакет акцый. Па яго словах, назіральныя рады бяздзейнічаюць, аддаючы на водкуп дырэктарам усе сур'ёзныя рашэнні.
У гэтай сувязі Лукашэнка згадаў нядаўнюю сітуацыю ў акцыянерных таварыствах "Камунарка" і "Спартак". Па яго словах, на гэтых фабрыках назіральныя рады сталі прыладай у руках аднаго дзялка, і, верагодна, не бясплатна.
У галіне кіравання акцыямі Лукашэнка параіў звярнуць увагу на кітайскую сістэму.
Фота — stranamasterov.ru