Аляксандрам Глебам зацікавіўся маскоўскі "Лакаматыў"
Клуб прапанаваў беларускаму паўабаронцу трохгадовы кантракт.
Цяпер "Лакаматыў" вядзе перамовы з прадстаўнікамі футбаліста. Як паведамляе Life Sports, беларускім спартоўцам маскоўская каманда цікавіцца з лета. Між тым, у самім клубе пакуль не спяшаюцца прызнаваць факт перамоваў з Глебам.
Нагадаем, што Глеб усё яшчэ з'яўляецца гульцом каталонскай "Барселоны". У апошнія гады ён гуляў у арэндзе ў "Штутгарце", "Бірмінгеме" і "Вольфсбургу".