Аляксандру Малчанаву ў калоніі забаранілі чытаць "Витебский курьер"

Аднаму з "вязняў Плошчы", Аляксандру Малчанаву ў калоніі забаранілі чытаць "Витебский курьер". Капэрта з недзяржаўнай газетай, зарэгістраванай у Расіі, вярнулася да адпраўнікаў з заўвагай "недазволенае ўкладанне". Пра гэта Еўрарадыё паведаміла журналістка Вольга Карач.


Нагадаем, "Витебский курьер" падтрымаў акцыю салідарнасці, абвешчаную 20 чэрвеня грамадзянскай кампаніяй "Наш дом". Рэдакцыя падпісала на сваю газету вязняў, асуджаных у звязку з падзеямі 19 снежня 2010 года. Сярод іх быў і Аляксандр Малчанаў, які сядзіць у адной з магілёўскіх калоніяў. За тое, што ён зняў дзяржаўны сцяг з будынку КДБ у Мінску, ён быў пакараны трыма гадамі пазбаўлення волі.