Амбасадар Славакіі пераклаў вершы Янкі Купалы (відэа)
Мар’ян Серватка — філолаг. Класічны твор "А хто там ідзе?" і яшчэ 12 радкоў ён перакладаў тры дні.
Яны загучалі на славацкай ўпершыню, адзначае тэлеканал АНТ.
"Я сказаў жонцы, што мне сніцца Купала, — кажа амбасадар Славакіі ў нашай краіне. — Купала, які не ўсміхаецца мне. Я хацеў зрабіць добры пераклад. Трошкі пагуляўся".