Amnesty International правядзе сёння прэс-канферэнцыю ў Мінску

Да прадстаўнікоў міжнароднай арганізацыі далучыцца кампанія “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”. Па завяршэнні прэс-канферэнцыі плануецца перадаць ў Адміністрацыю кіраўніка дзяржавы петыцыі са зваротамі аб адмене смяротнага пакарання ў Беларусі. Пачатак мерапрыемства а 12-ай на офісе цэнтра “Вясна”.