Андрэй Мезін — брамнік-рэкардсмэн у гісторыі чэмпіянатаў свету

Каманда з Мезіным на браме саступіла саперніку ў 26-ы раз, адзначае "Старонка хакею Беларусі". Брамнік мінскага "Дынама" ўсталяваў антырэкорд, абыйшоўшы двух фінскіх брамнікаў Юхані Лахцінена і Ёрму Валтонена. На іх рахунку па 25 паразаў.

Дзеля справядлівасці варта адзначыць, што Мезін двойчы ўваходзіў у сімвалічную зборную чэмпіянатаў свету (2006, 2009).